Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 8 человек

Тыдзень беларускай мовы

Дата: 2 марта 2016 в 17:00, Обновлено 3 марта 2016 в 13:37
915 просмотров

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

 

У прадметным тыдні прынялі ўдзел вучні 5 – 11 класаў.

У час падрыхтоўкі да тыдня настаўнікамі і вучнямі было шмат зроблена, каб гэтыя некалькі дзён сталі сапраўдным святам беларускай культуры.

Школа загадзя была ўпрыгожана разнастайнымі плакатамі і насценнымі газетамі, створанымі вучнямі.

У ходзе правядзення тыдня прайшлі наступныя мерапрыемствы:

22 лютага  - “Музычны перапынак”. Чароўная музыка і песні на вершы беларускіх паэтаў гучалі ў час адпачынку паміж урокамі.

23 лютага адбыласягульня-конкурс “Размаўляем па-беларуску”. Ставіліся наступныя задачы:  развіваць пазнавальную актыўнасць і маўленчую культуру вучняў, іх творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, фарміраваць уменне працаваць у камандзе; выхоўваць пачуццё любові і павагі да беларускай мовы. Гульня праводзілася з выкарыстаннем мультымедыйнай тэхнікі. Заданні былі цікавыя і разнастайныя, мелі экалагічную накіраванасць.Мерапрыемства вельмі спадабалася навучэнцам, аказалася карысным, дзеці з радасцю дэманстравалі свае веды, адказвалі на конкурсныя пытанні.

24 лютага вучні 5-х класаў удзельнічалі ў падарожжы з элементамі гульні-віктарыны “Наша Радзіма – Беларусь”. Школьнікі пазнаёміліся з легендамі пра паходжанне роднага краю, адказвалі на пытанні, звязаныя не толькі з гісторыяй Беларусі, але і з яе фальклорнай спадчынай, літаратурай, архітэктурай.

25 лютага вучні 7-х класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Калядны каляндар”. Пытанні і заданні былі прысвечаны зімовым святам. Дзеці атрымалі веды не толькі пра традыцыі свайго народа, а і пра тое, як каляды святкуюць у іншых краінах. Гульня прайшла на высокім эмацыянальным уздыме.

26 лютага адбылася літаратурна – музычная кампазіцыя “Волат зямлі беларускай”. Вучні даведаліся пра жыццёвы шлях, франтавыя будні вядомага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры І. Мележа. Мерапрыемства суправаджалася прэзентацыяй, урыўкамі з кінафільма “Людзі на балоце”, гучалі любімыя песні пісьменніка, вершы.

27 лютага прайшоў традыцыйны конкурс чытальнікаў, у якім прымалі ўдзел вучні 5 - 11 класаў. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі.

 
 
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.